-1 качан кветкавай капусты,
-3 морквы,
-1 буйны свежы агурок,
-1 сярэдняя цыбуліна,
-1 памідор,
-2-3 радыскі,
-1/2 слоіка маянэза,
-зеляніна пятрушкі і кропу,
-соль - па густу.
Капусту прамыйце, падзеліце на невялікія суквецці і натрыце іх на буйнай тарцы ці дробна парэжце. Цыбулю дробна пасечыце.
Моркву памыйце, ачысціце ад скуркі і натрыце на буйнай тарцы. Агурок і радыску парэжце кружочкамі. Памідоры нарэжце на долькі.
Зеляніну дробна пасечыце. Усё выкладзіце ў глыбокую талерку, перамяшайце, пасаліце, запраўце маянэзам.
Гатовую салату перакладзіце ў салатніцу і перад падачай на стол упрыгожце кружочкамі радыскі і галінкамі зеляніны.
|