-1 невялікі качан кветкавай капусты,
-1 цыбуліна,
-5 невялікіх радысак,
-1 салёны агурок,
-1/2 слоіка маянэза,
-зеляніна пятрушкі і кропу,
-соль.
Капусту прамыйце, падзеліце на дробныя суквецці. Цыбулю дробна пасечыце. Агурок і радыску парэжце кружочкамі.
Зеляніну пасечыце. Усё змяшайце, пасаліце і запраўце маянэзам. Выкладзіце ў глыбокую салатніцу і ўпрыгожце галінкамі зеляніны, кружочкамі радыскі і агурка.
|