-300 г маладога бурака,
-100 г морквы,
-200 г яблыкаў,
-50 г кораня салеры,
-сок 1/2 цытрыны,
-50 мл аліўкавага алею,
-соль,
-духмяны перац,
-зеляніна.
Сыры бурак нацерці на дробнай тарцы, паліць аліўкавым алеем з даданнем соку цытрыны.
Сырую моркву, вычышчаныя яблыкі і корань салеры нацерці на буйнай тарцы і змяшаць з бураком.
Атрыманую сумесь пасаліць і паперчыць па густу. Усё перамяшаць, паскладаць у салатніцу і ўпрыгожыць зелянінай.
|