-300 г маладога бурака,
-200 г рабарбара,
-50 г цукру,
-зеляніна кропу ці пятрушкі,
-цёртая цытрынавая цэдра,
-мята.
Памыты і вычышчаны рабарбар нарэзаць папярок сцеблаў тонкімі лустачкамі, змяшаць з цукрам і паставіць на 30 хвілін у прахалоднае месца.
Бурак нацерці на буйнай тарцы, перамяшаць з падрыхтаваным рабарбарам, зелянінай, цытрынавай цэдрай і выкласці ў салатніцу.
Упрыгожыць лісцікамі мяты. Можна падаць гэту салату загорнутай у апаранае лісце рабарбара.
|