-300 г маладой морквы,
-соль,
-50 мл аліўкавага ці іншага алею,
-2 сцябла цыбулі-парэі (50 г),
-1 зубок часныку,
-1 лаўровы ліст,
-перац,
-1/4 г. лыжкі цукру,
-50 мл віннага воцату,
-6-8 лісцікаў базіліка.
Ачысціць і памыць моркву, нарэзаць тонкімі кружочкамі. Пасераваць белую частку сцябла цыбулі-парэі, нарэзанай кружочкамі, і часнык, нарэзаны саломкай, дадаць туды лаўровы ліст, перац, цукар і воцат і давесці да кіпення.
Пакласці моркву ў гэту сумесь і патушыць 2-3 хвіліны, затым зняць з агню, даць моркве насыціцца 20-30 хвілін. Перад падачай пасыпаць дробна нарэзаным базілікам.
|