-пячонка трэскі - 1 слоік
-спаржа марская - 100 г
-памідоры чэры - 10 штук
-цыбуля чырвоная - 1 штука
-перац балгарскі - 1 штука
-агуркі маласольныя - 2 штукі
-праросткі бабовыя - 4 сталовыя лыжкі
-анчоусы салёныя ў масле - 3 штукі
-воцат вінны белы - 1 сталовая лыжка
-перац чорны молаты - дробка
1. Усю гародніну нарэзаць.
Цыбулю, перац і агуркі - кружочкамі-кольцамі.
Чэры - чвэртачкамі ці палоўкамі.
2. Дадаць марскую спаржу і праросткі. Перамяшаць.
3. Зрабіць запраўку.
Узбіць у блендэры лёгка воцат, анчоусы
і трохі масла са слоічка з пячонкаю трэскі.
4. Заправіць гародніну і перамяшаць.
5. Пячонку трэскі падзяліць на буйныя кавалачкі,
выкласці да гародніннай салаты, вельмі лёгка перамяшаць.
6. Пасыпаць салату буйназмеленым чорным перцам.
Вы можаце замяніць праросткі маладым гарошкам у струках.
Па жаданні дадавайце каперсы.
Не забудзьцеся, што агуркі ўжо ўтрымоўваюць соль,
марская спаржа расце ўжо салёнай, анчоусы таксама салёныя.
Неабходнасці дадаткова дасаліваць салату няма зусім.
Атрымалася нетрадыцыйнае, але і ненадакучлівае спалучэнне.
Пячонка трэскі вельмі добра пагадніла ўсе кампаненты паміж сабой.
|