-300 г марынаванага бурака,
-200 г яблыкаў,
-50 г грэцкіх арэхаў,
-50 мл алею,
-цукар.
Марынаваны бурак пасыпаць цукрам і перамяшаць. Яблыкі ачысціць ад лупіны і насення і нарэзаць кубікамі.
Грэцкія арэхі растаўчы. Усё змяшаць, заправіць алеем. Гатовую салату ўпрыгожыць арэхамі.
|