-200 г агуркоў,
-200 г кансерваванага зялёнага гарошку,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-2 долькі часныку,
-4 ст. лыжкі алею,
-1 г. лыжка 3%-вага воцату,
-100 г таматавага соку ці 1 ст. лыжка тамат-пасты на 100 г вады,
-зялёная цыбуля,
-соль.
Зялёную і рэпчатую цыбулю нарэзаць кольцамі, часнык нацерці на дробнай тарцы, агуркі нарэзаць кубікамі.
Усё змяшаць, дадаць гарошак, алей, перац, воцат і таматавы сок.
|