-200 г морквы,
-200 г яблыкаў,
-сок і цэдра 1 цытрыны,
-дробка солі,
-2 ст. лыжкі цукру.
Моркву нацерці на буйнай тарцы, дадаць нарэзаныя саломкай яблыкі, цытрынавы сок, цытрынавую цэдру і цукар. Усё старанна перамяшаць. Замест цытрынавага соку можна дадаць апельсінавы сок і цэдру.
|