-200 г морквы,
-100 г яблыкаў,
-100 г зялёнай цыбулі,
-зеляніна пятрушкі, кропу,
-сок цытрыны,
-соль,
-цукар - па густу.
Цыбулю, зеляніну пятрушкі і кропу нарэзаць. Яблыкі ачысціць ад скуркі і асяродку, нацерці на тарцы і злёгку пасыпаць цукрам. Моркву нацерці на тарцы і перамяшаць з зелянінай і яблыкамі. Заправіць сокам цытрыны, пасаліць і паставіць у халадзільнік на гадзіну.
|