-300 г морквы,
-50 г лісцяў маладой крапівы,
-2-3 зубка часныку,
-1 ст. лыжка здробненых грэцкіх арэхаў,
-50 мл алею,
-2 ст. лыжкі дробна нарэзанай зялёнай цыбулі,
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-соль - па густу.
Сырую моркву нацерці на дробнай тарцы, змяшаць з дробна нарэзаным лісцем крапівы, здробненым часныком, арэхамі, дадаць цытрынавы сок і соль. Паліць алеем і пасыпаць зялёнай цыбуляй.
|