-300 г морквы,
-100 г лісцяў дзьмухаўца,
-2-3 зубка часныку,
-1/2 цытрыны,
-50 мл алею,
-30 г ядраў грэцкіх арэхаў.
Маладое лісце дзьмухаўцоў прамыць у праточнай вадзе ці замачыць у халоднай вадзе на 10 хвілін, адкінуць на сіта і нарэзаць палоскамі.
Дадаць тоўчаны з соллю часнык, дробна нарэзаныя цытрыну (з лупінай), нацёртую на дробнай тарцы моркву, тоўчаныя грэцкія арэхі.
Салату заправіць цытрынавым сокам і алеем.
|