-1 кг маладой морквы,
-3-4 галоўкі маладога часныку,
-100 мл чырвонага віна,
-4 ст. лыжкі аліўкавага алею,
-4 галінкі размарына,
-марская соль,
-свежазмелены чорны перац.
Нарэзаць моркву тонкімі лустачкамі па дыяганалі. У патэльні разагрэць аліўкавы алей, выкласці моркву ў адзін пласт, пасаліць і паперчыць, пасыпаць 3 галінкамі размарына і абсмажыць абапал.
Уліць чырвонае віно, дадаць буйна нарэзаны малады часнык і тушыць яшчэ 5 хвілін. Выкласці моркву ў салатніцу, пасыпаць пакінутым размарынам і паліць некалькімі кроплямі аліўкавага алею.
|