
-гарох сушоны - 1.5 шклянкі
-цыбуля рэпчатая - 2 галоўкі
-алей - 3-4 ст. лыжкі
-воцат - 2 ст. лыжкі
-цукар - 1 ст. лыжка
-яйка адваранае - 1 шт.
-памідоры свежыя - 2 шт.
-зеляніна кропу - па густу
-зеляніна пятрушкі - па густу
-соль - па густу
Гарох замачыць, адварыць, змяшаць са здробненай рэпчатай цыбуляй, алеем, воцатам, цукрам, перцам і соллю.
Салату пакласці ў салатнік, пасыпаць здробненай зелянінай кропу і пятрушкі, упрыгожыць долькамі варанага яйка і кружочкамі памідораў.
 |