-памідоры (маленькія, напалову) - 8 шт.
-цукровая пудра
-алей аліўкавы - 1/2 шклянкі
-баклажаны (маленькія, уздоўж) - 8 шт.
-алей аліўкавы - 3 ст.л.
-воцат вінны белы - 1 ст.л.
-часнык (дробна нарэзаны) - 2 зубчыка
-мята (свежае лісце) - 1/2 шклянкі
-фасоль зялёная – 200 г
-базілік - 1/2 шклянкі.
Разагрэйце духоўку да 100 С. Змесціце памідоры разрэзаным бокам угару на бляху, злёгку пасыпце цукровай пудрай і стамляйце ў духоўцы 2-3 гадзіны (пакуль скурка не зморшчыцца).
Тым часам разагрэйце на патэльні аліўкавы алей і абсмажце на ім баклажаны з усіх бакоў, каб яны пакрыліся залацістай скарыначкай.
Затым змяшайце аліўкаваы алей, воцат і часнык і выліце ўсё ў міску, куды папярэдне выкладзіце баклажаны.
Дадайце мяту, пасаліце, паперчыце, перамяшайце і пакіньце на 2 гадзіны.
Закіпеціце вялікі рондаль з вадой на сярэднім агні, адварыце ў ёй зялёную фасоль (хопіць 2-3 хвілін).
Дадайце печаныя памідоры, фасоль і базілік да масы з баклажанамі. Акуратна перамяшайце і стаўце на стол.
|