-4 баклажана,
-4 памідора,
-2 чырвоных салодкіх балгарскіх перца,
-1 востры перац чылі,
-1 цыбуліна,
-пучок кінзы.
Для запраўкі салаты:
- алей,
-2 г. л. соку цытрыны,
-соль,
-перац - па густу.
1. Запекчы ў духоўцы цэлую гародніну: перцы, баклажаны, памідоры, перац чылі.
Зняць скурку, нарэзаць на сярэднія кавалачкі. Перац чылі дробна нарэзаць.
2. Цыбулю нашаткаваць тонкімі паўколамі. Кінзу дробна пасекчы.
3. Гародніну выкласці на вялікую талерку, паперчыць, пасаліць па густу, пасыпаць здробненай зелянінай.
Апырскаць сокам цытрыны і заправіць алеем. Перад ужываннем ўсё старанна перамяшаць.
|