-баклажаны – 1 кг
-памідоры - 2 шт.
-кмен - 1 дробка
-чорны молаты перац - 1 дробка
-гарчыца - 1/2 г.л.
-воцат - 1 ст.л.
-алей - 4 ст.л.
-соль.
Баклажаны спячы, зняць з іх скурку, нарэзаць тонкімі лустачкамі, паскладаць на маленькія талеркі. Памідоры ачысціць ад скуркі і насення, дробна нарэзаць і пакрыць імі баклажаны. Падрыхтоўка соусу вінегрэт. Пакласці ў місачку гарчыцу, пасаліць, паперчыць, дадаць воцат і кмен, перамяшаць, затым паступова, вельмі тонкім струменьчыкам, ўліць алей, бесперапынна памешваючы. Атрыманым густым соусам паліць баклажаны.
|