-300 г лісцяў пекінскай капусты,
-200 г свежых, кансерваваных ці сушоных сліў,
-50 г ядраў арэхаў,
-100 г смятаны ці 3 ст. л. аліўкавага алею,
-зеляніна,
- цукар,
-чорны молаты перац,
-соль.
Лісце капусты нашаткаваць. Слівы ачысціць ад костачак і нарэзаць тонкай лапшой (сушоныя слівы папярэдне замачыць).
Арэхі стаўчы. Усе гэтыя інгрэдыенты змяшаць, заправіць смятанай ці алеем, па густу дадаць цукар, перац і соль. (Калі вы выкарыстоўваеце кансерваваныя ці сушоныя слівы, можна дадаць трохі цытрынавага соку ці цытрынавай кіслаты.)
Гатовую салату ўпрыгожыць зелянінай.
|