- капуста пекінская – 100 г
- фенхель – 100 г
- цыбуля рэпчатая – 100 г
- кальмары (адвараныя) – 200 г
- алей – 30 г
- соль.
Капусту і фенхель прамыць і вельмі дробна нарэзаць. Кальмары прамыць, варыць 3 хвіліны у падсоленай вадзе, дробна нарэзаць.
Рэпчатую цыбулю нашаткаваць і пасераваць на алеі. Злучыць падрыхтаваную гародніну з кальмарамі, пасаліць па густу, перамяшаць.
|