-паста пене - 210 г
-алей аліўкавы extra virgin - 4 ст. лыжкі
-воцат бальзамічны - 1 ст. лыжка
-часнык - 1 зубчык
-соль - ½ г. лыжкі
-перац чорны свежазмелены - ¼ г. лыжкі
-сярэдзінкі артышокаў кансерваваныя - 1 шклянка
-перац кансерваваны - ½ шклянкі
-памідоры вяленыя - ½ шклянкі
-масліны без костачак - 25 штук
-сыр мацарэла - ½ шклянкі
-пятрушка сечаная - 2 ст. лыжкі
1. У кіпячай падсоленай вадзе сварыце пасту да гатовасці. 2. Тым часам, у невялікім слоіку змяшайце аліўкавы алей, воцат, здробнены часнык, соль і перац. Зачыніце вечкам і добра патрасіце. 3. Зліце пасту і прамыйце пад халоднай вадой. Перакладзіце ў вялікую міску і дадайце артышокі, нарэзаныя палоскамі кансерваваныя перцы, нарэзаныя таматы, масліны, нарэзаную кубікамі мацарэлу і пятрушку. Паліце запраўкай і добра перамяшайце. Па жаданні ў салату можна дадаць тунца ў аліўкавым алеі, папярэдне зліў алей.
|