-слоічак пячонкі трэскі
-2 яйкі
-60 г кансерваванага зялёнага гарошку
-2 невялікія бульбіны (адварыць у мундзіры)
-цыбуліна
-цытрына для ўпрыгожвання
Пячонку трэскі дробна сячэм, яйкі і бульбу рэжам кубікамі,
дадаем зялёны гарошак, дробна нарэзаную цыбулю
(калі вы не любіце ў салатах сырую цыбулю,
то можаце яе абсмажыць - атрымліваецца таксама смачна).
Маянэзам можна не запраўляць, проста дадаць трохі масла з кансервы.
Гэта на аматара.
Салату зверху ўпрыгожваем цытрынай (яна надае пікантнасць),
калі ёсць магчымасць - зялёнай лцыбуляй ці гарошкам.
|