-яйка - 3 шт.
- пячонка трэскі – 200 г
- цыбуля-парэя - 1 шт.
-сок цытрынавы - 2-3 ст.л.
-каперсы - 1 ст.л.
-алівы зялёныя - 10-15 шт.
-кроп - 1 пучок
-перац чорны (молаты) - па густу.
Яйкі сварыць ўкрутую, астудзіць
і, пачысціўшы, нацерці на буйнай тарцы.
Алівы разрэзаць на чвэртачкі, каперсы - на палоўкі.
Цыбулю-парэю парэзаць паўколамі.
Дробна пасекчы лісцікі кропу.
Пячонку трэскі выняць з масла і нарэзаць на кавалачкі.
Злучыўшы ўсе падрыхтаваныя кампаненты,
дадаць цытрынавы сок і перамяшаць салату.
Заправіць салату перцам па густу.
Выкласці гатовую салату з пячонкі трэскі з алівамі
і каперсамі на талерку і падаць да стала.
|