- пячонка трэскі ў масле (кансерваваная) - 300 г
-яйкі - 2 шт.
-агурок свежы - 400 г
-салера (сцябло) - 2 шт.
-кроп - па густу
1. Ставім варыць яйкі ўкрутую, а пакуль зоймемся астатнім.
2. Адкрыем слоічак пячонкі трэскі
і выкладзем пячонку на папяровыя сурвэткі, каб сцякло масла.
3. Ачысцім агуркі, памыем і абсушым кроп.
У салеры зрэзаць верхні пласт сцябла - так будзе далікатней.
4. Усё небуйна нарэжам. Некаторыя пячонку трэскі камячаць відэльцам,
але мне больш падабаецца парэзаць.
5. Яйка астудзім пад халоднай вадой, парэжам і дадамо да ўсяго.
Палову жаўтка можна пакрышыць зверху ў сярэдзінку.
|