-250 г кансерваванай пячонкі трэскі ў масле,
-300 г бульбы,
-150 г салёных агуркоў,
-100 г морквы,
-80 г рэпчатай цыбулі,
-2-3 ст. лыжкі маянэза,
-соль.
Агуркі і рэпчатую цыбулю дробна нарэзаць.
Адвараную ў мундзіры бульбу
і вараную моркву нарэзаць дробнымі кубікамі.
Усе прадукты змяшаць, дадаць дробна нарэзаную пячонку
і заправіць сумессю масла з кансерваў з маянэзам ці іншым соусам.
|