-250 г кансерваванай пячонкі трэскі ў масле,
-5 яйкаў,
-50 г зялёнай цыбулі
-ці 100 г рэпчатай цыбулі.
Цыбулю дробна нарэзаць. Пячонку расцерці відэльцам.
Яйкі адварыць укрутую і адлучыць бялкі ад жаўткоў.
Жаўткі расцерці з цыбуляй і дадаць масла з кансерваў.
Бялкі змяшаць з пячонкаю і з прыгатаванай сумессю.
Упрыгожыць кавалачкамі яйка, стрэлкамі зялёнай цыбулі.
|