-1 слоік кансерваванай пячонкі трэскі,
-1/2 шклянкі цёртага на буйнай тарцы сыра,
-2 вараных яйкі,
-3-4 долькі часныку,
-2 ст. лыжкі здробненай зеляніны пятрушкі.
Пячонку адлучыць ад тлушчу, нарэзаць кавалачкамі,
таксама нарэзаць яечныя бялкі.
Змяшаць пячонку з сырам і бялкамі.
Жаўткі расцерці, змяшаць з тлушчам з кансерваў, заправіць часныком,
зелянінай і заліць пячонку прыгатаванай такім чынам сумессю.
Выкласці салату на талерку, упрыгожыць галінкамі пятрушкі.
|