
-4 качана салаты (можна розных гатункаў),
-100 г радыскі,
-2 цытрыны,
-25 г зеляні каляндры,
-75 мл аліўкавага алею,
-дробка дробнага цукру.
Лісце салаты разрэзаць ці разарваць на палоўкі.
Раскласці на талерцы ці ў вялікай салатніцы.
Радыску нарэзаць кружкамі і пакласці ў міску.
З паловы цытрыны вострым нажом зняць цэдру
і нарэзаць яе вельмі тонкімі палоскамі.
Мякаць вычышчанай паловы цытрыны нарэзаць кубікамі.
Цэдру і мякаць цытрыны пакласці на салатнае лісце.
З пакінутай палоўкі цытрыны выціснуць сок у міску з радыскай
і перамяшаць. Перакласці радыску ў салатніцу.
З соку другой цытрыны, цукру, аліўкавага алею
і дробна нарэзанай зеляніны каляндры прыгатаваць запраўку,
змяшаўшы гэтыя прадукты.
Паліць салату запраўкай і адразу ж падаваць.

|