-рыбныя кансервы ў масле - 1 слоік.
-гарох - 100 г.
-рыс - 100 г.
-яблыка (кіслае) - 1 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-соль- па густу
-молаты перац - па густу.
Падрыхтаваны гарох замачыць на некалькі гадзін у цёплай кіпячонай вадзе (можна на ноч).
Сварыць з даданнем солі да мяккасці, не даючы разварыцца. Адцадзіць ваду і вытрымаць гарох нядоўга на агні, каб падсох.
А ў вадкасці, пакінутай ад гароху, сварыць рыс да рассыпістасці. Цыбулю і вычышчанае ад скуркі яблыка нарэзаць дробнымі кубікамі.
Вынятую са слоіка рыбу здрабніць відэльцам. Гарох і рыс астудзіць, усе кампаненты змяшаць. Сумесь заправіць маслам з кансерваў, соллю і перцам.
|