Вычышчаную і вымытую зялёную салату (100 г)
нарэзаць тонкімі палоскамі, апырскаць салёнай вадой
і скласці ў салатнік.
Заправіць 2 ст. лыжкамі алею, 2 ст. лыжкамі тоўчаных грэцкіх арэхаў
і 2 ст. лыжкамі кіслага малака, узбітага з дробна нарэзаным кропам.
Салату перамяшаць, зверху пасыпаць кропам
і ўпрыгожыць маслінамі без костачак (10-15 шт.)
|