-агуркі салёныя - 2 шт.
-перац востры салёны - 1 шт.
-грыбы марынаваныя - 8-10 шт.
-часнык - 1-2 долькі
-тамат-пюрэ - па густу
-гарчыца - па густу
-алей - па густу
-цукар - 1 дробка
-перац чорны - па густу
-кроп - па густу
Агуркі і грыбы нарэзаць кубікамі, востры перац - дробнымі кавалачкамі, усё змяшаць.
Прыгатаваць густы марынад з тамата-пюрэ, гарчыцы, дробкі цукру, расцёртага з соллю часныку, алею і некалькіх кропель грыбнога марынаду.
Усе кампаненты салаты змясціць у салатніцу і заліць соусам, пасыпаць кропам і чорным перцам.
Гэта салата зробіць тлустыя стравы апетытнымі.
|