-рэдзька - 200 г
-агуркі салёныя - 2 шт.
-цыбуля - 1 шт.
-алей - 2 ст. лыжкі
-ці смятана - 2 ст. лыжкі
-зеляніна - па густу
Вычышчаную рэдзьку нацерці габлюшкай ці нарэзаць тонкімі пласцінкамі, пасыпаць соллю. Посуд з рэдзькай накрыць вечкам ці талеркай, добранька страсянуць. Агуркі нарэзаць тонкімі лустачкамі. Цыбулю дробна нарэзаць. Усё перамяшаць з рэдзькай, заліць смятанай ці алеем, дадаць соль і цукар па густу. Пасыпаць салату дробна нарэзанай зелянінай.
|