-агуркі салёныя - 2-3 шт.
-яйкі - 2 шт.
-цыбуля - 1 шт.
-яблыка - 1 шт.
-часнык - 2 долькі
-маянэз - 4 ст. лыжкі
-цыбуля зялёная - па густу
Нарэзаць невялікімі кавалачкамі агуркі, вычышчанае ад асяродку яблыка, вараныя яйкі. Дробна пасекчы цыбулю.
Усё змяшаць і пакласці на талерку. Расцерці часнык з соллю, дадаць у маянэз і атрыманай сумессю заліць салату.
Зверху пасыпаць дробна насечанай зялёнай цыбуляй.
|