-300 г салёных агуркоў,
-150 г яблыкаў,
-1-2 цыбуліны,
-3 яйкі,
-3 долькі часныку,
-200 г смятаны ці маянэза,
-зялёная цыбуля,
-соль.
Агуркі і вычышчаныя ад лупіны яблыкі нарэзаць дробнымі кубікамі. Рэпчатую цыбулю дробна нарэзаць.
Яйкі адварыць укрутую і пасекчы. Часнык нацерці на дробнай тарцы. Усе прадукты змяшаць, па густу пасаліць і заправіць смятанай ці маянэзам.
Зверху пасыпаць дробна нарэзанай зялёнай цыбуляй.
|