-агуркі салёныя - 2-3 шт.
-яйкі - 2 шт.
-кавун салёны - 100 г
-корань салеры - 1 шт.
-алей - 3 ст. лыжкі
-вінаград марынаваны - 0.3 шклянкі
-зеляніна - па густу
Агуркі нарэжце кубікамі, салеру натрыце на буйнай тарцы, звараныя ўкрутую яйка дробна насечыце.
Дадайце салёны кавун, нарэзаны буйнымі лустачкамі, усё добра перамяшайце.
Салату запраўце алеем, упрыгожце дробна нарэзанай зелянінай і марынаваным вінаградам.
|