-капуста- 500 г
-агуркі салёныя - 1 шт.
-цыбуліны - 1 шт.
-маянэз - 3 ст. лыжкі
-ці алей - 3 ст. лыжкі
-зеляніна пятрушкі - па густу
-соль - па густу
-гародніна для ўпрыгожвання - па густу
Адвараную і астыўшую капусту і агурок нарэзаць невялікімі кавалачкамі, змяшаць з дробна насечанымі цыбуляй, кропам ці пятрушкай, заправіць маянэзам. Дадаць па густу соль.
Гатовую салату ўпрыгожыць радыскай, салодкім перцам ці кружочкамі таматаў. Замест маянэза можна выкарыстоўваць алей.
|