-400 г савойскай капусты,
-10-15 (50 г) грэцкіх арэхаў,
-1 цытрына,
-3-4 долькі часныку,
-4 ст. лыжкі алею,
-чорны молаты перац,
-соль.
Капусту нарэзаць саломкай і 10 хвілін тушыць ва ўласным соку. Ядры арэхаў заліць кіпенем, праз 5 хвілін ваду зліць, ачысціць ядры ад плёнак і стаўчы.
Часнык нацерці на дробнай тарцы, змяшаць з арэхамі, дадаць соль, перац і цытрынавы сок, перамяшаць, ўліць гарачы алей і атрыманую сумесь ўзбіць.
Соус астудзіць і паліць ім капусту.
|