-300 г савойскай капусты,
-½ цытрыны,
-100 г ядраў грэцкіх арэхаў,
-2 зубка часныку,
-100 г кораня салеры,
-100 г яблыкаў,
-100 г груш,
-75 мл аліўкавага алею,
-чорны молаты перац,
-соль.
Капусту тонка нашаткаваць, абліць кіпенем, адкінуць на друшляк, астудзіць, заправіць сокам, выціснутым з палоўкі цытрыны.
Грэцкія арэхі здрабніць. Часнык пасекчы. Яблыкі і грушы ачысціць ад скуркі, выдаліць асяродак, нарэзаць саломкай.
Змяшаць усе інгрэдыенты. Салату пасаліць, паперчыць, заправіць аліўкавым алеем і выкласці ў салатніцу.
|