-бурак (вараны) – 250 г
-турэцкі гарох нут (кансерваваны) – 400 г
-разынкі – 50 г
-базілік – 20 г
-морква - 1 шт.
-белакачанная капуста (маленькая) - 1/2 шт.
-цытрына - 1 шт.
-ёгурт грэцкі – 150 г
-мята – 20 г
-аліўкавы алей - 2 ст.л.
Пасекчы бурак; зліць і прамыць нут і пакласці гародніну ў вялікую салатніцу. Дадаць разынкі. Парваць базілік і нацерці на тарцы моркву. Дробна нашаткаваць капусту і дадаць у міску. Парэзаць напалову цытрыну і выдушыць у міску сок. Пакласці ёгурт у іншую міску. Дробна парэзаць мяту і дадаць да ёгурта з алеем. Заправіць соллю і перцам. Паліць салату і перамяшаць. Падаваць адразу ж.
|