-баклажаны - 3-4 шт.
-алей - 1 ст.л.
-чырвоны молаты перац - 1/2 г.л.
-часнык - 1 зубчык
-молаты кмен - 1/2 г.л.
-воцату - 2 ст.л. ці цытрына (па жаданні) - 1 шт.
Баклажаны вымыць, не чысцячы, калі скурка не грубая, дробна нарэзаць, заліць вадой з соллю, алеем, пасыпаць молатым перцам і тоўчаным часныком і варыць на сярэднім агні, час ад часу памешваючы, да поўнага выпарэння вады.
Атрыманую сумесь можна закрасіць кменам і цытрынавым сокам. Падаваць гарачым, цёплым ці астуджаным.
Калі баклажаны дробныя, іх можна разрэзаць па даўжыні на 4 часці і варыць з часныком, а затым пасыпаць спецыямі і паліць алеем і воцатам.
|