-свежая ці марынаваная вішня - 300 г
-разынкі - 100 г
-марынаваныя яблыкі - 100 г
-тварог - 250 г
-сліўкі - 150 г
-цукар
-соль
Тварог расцерці, дадаць сліўкі, трохі солі і цукру,
масу добра расцерці да гушчыні смятаны.
Калі маса занадта густая, развесці малаком ці вішнёвым сокам.
Разынкі вымыць у цёплай вадзе, даць набрыняць і высушыць.
Марынаваныя яблыкі нарэзаць кавалачкамі.
З вішні выдаліць костачкі.
Усе кампаненты салаты змяшаць з тварогавым соусам
і выкласці ў салатніцу. Упрыгожыць вішняй.
|