
-200 г кансерваванага ці свежага зялёнага гарошку,
-150 г свежых агуркоў,
-200 г памідораў,
-10 грэцкіх арэхаў,
-2 долькі часныку,
-3 ст. лыжкі алею,
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-зялёная цыбуля,
-кроп,
-соль.
Свежы гарошак адварыць у падсоленай вадзе і астудзіць, кансерваваны - падсушыць. Агуркі і памідоры нарэзаць кубікамі. Усе прадукты змяшаць, пасаліць. Ядры грэцкіх арэхаў стаўчы, часнык нацерці на дробнай тарцы, дадаць алей і цытрынавы сок, перамяшаць. Атрыманай сумессю заправіць салату. Упрыгожыць сечанай зялёнай цыбуляй і кропам.
 |