-400 г зялёных бабоў у струках,
- 3 агурка,
-3 памідора,
-1 качанчык зялёнай салаты,
-5 вараных яйкаў,
-кроп
запраўка:
- 2 ст. лыжкі алею,
-2 ст. лыжкі цытрынавага соку,
-соль.
Струкі сварыць у салёнай вадзе, астудзіць пад бруёй халоднай вады і даць абсохнуць. Па краях салатніка пакласці лісце, а нарэзаныя лустачкамі памідоры і агуркі раскласці каронай.
У цэнтры салатніка выкласці горкай тонка наструганыя бабовыя струкі. Упрыгожыць страву долькамі яйкаў, паліць запраўкай і пасыпаць кропам.
|