Змяшайце шклянку адваранага рысу са слоічкам пячонкі трэскі,
дадайце здробненыя яйкі (3 штукі), вышмаруйце маянэзам,
пасаліце і паперчыце па густу.
Можна падаваць як салату, можна прыгатаваць бутэрброды.
Для гэтага нарэжце чорны ці белы хлеб (па вашым густу) на кавалачкі,
абсмажце іх на патэльні ( ці падсушыце ў духоўцы).
Нашмаруйце на хлеб салату з пячонкі трэскі,
упрыгожце цёртым сырам і галінкай зеляніны і падавайце на стол.
|