-1/2 вілка белакачаннай капусты,
-4 бульбіны,
-2 сярэднія цыбуліны,
-2 зубчыка часныку,
-5 сярэдніх салёных грыбоў,
-алей,
-некалькі ягад журавін,
-соль па густу.
Тонка нашаткуйце капусту і ператрыце яе з соллю. Бульбу вымыйце, адварыце ў падсоленай вадзе, астудзіце і ачысціце ад лупіны. Нарэжце яе кубікамі. Гэтак жа пасечыце цыбулю. Прапусціце праз прэс часнык. Дадайце да ўсяго дробна парэзаныя грыбы, перамяшайце і паліце алеем. Выкладзіце салату горкай у салатніцу і ўпрыгожце ягадамі журавін.
|