-адвараная бульба;
-адвараная морква;
-вараная каўбаса ("доктарская");
-яйкі ўкрутую;
-салёныя (марынаваныя) агуркі;
-зялёны гарошак (кансерваваны);
-маянэз;
Усё наразалася кубікамі, змешвалася і запраўлялася маянэзам.
Прастата вырабу і даступнасць інгрэдыентаў зрабілі гэту салату
надзвычай папулярнай стравай у савецкія гады.
Аліўе быў абавязковым атрыбутам савецкага святочнага
стала на Новы год.
Іншая назва сучаснага рэцэпту гэтай салаты - "Зімовы" -
паўстала з-за таго, што яго інгрэдыенты лёгка даступныя
ў зімовы час у адрозненне ад інгрэдыентаў "летніх" салат.
У гады перабудовы ў савецкім рэцэпце адбыліся змены:
каўбасу сталі замяняць вараным мясам,
а ў якасці опцыі сталі магчымыя яблыкі і свежыя агуркі.
Варыянт з курыцай замест ялавічыны атрымаў
назву "Салата сталічная".
|