Бярэм адзін вялікі баклажан. Рэжам яго на небуйныя аднолькавыя кубікі (прыкладна 2х2 см), солім па густу і абсмажваем, увесь час памешваючы, у невялікай колькасці алею (зусім не доўга - хвілін 5-7).
Баклажаны павінны застацца злёгку цвердаватымі. Далей бярэм адну сярэднюю моркву і дробна яе рэжам на лапшу.
Дробна сячэм 2-3 зубчыка часныку і невялікі пучок кропу. У вялікай місцы акуратна змешваем баклажаны (прама з патэльні, не астуджаючы), моркву, зеляніну, палову гарбатнай молатай каляндры і востры чырвоны перац па густу, дадаем туды 2-3 сталовых лыжкі віннага воцату (слабога 5%), ізноў змешваем, спрабуем на соль, калі трэба, дасаліваем, даем астыць, потым складаем ў слоік і ставім на суткі ў халадзільнік.
У прынцыпе можна есць і адразу, але пастаяўшы ў халадзільніку салата становіцца смачней
|