-1 кальрабі;
-2 зялёных яблыка;
-1 свежы агурок;
-1 морква;
-1 зялёная рэдзька;
-2 чырвоных балгарскіх перцы;
-зеляніна пятрушкі і кропу;
-2 ст. л. гатовага хрэна;
-соль.
Для запраўкі:
-50 мл алею;
-1 ст. л. віннага воцату ці 200 мл смятаны.
Усю гародніну добра памыць, абсушыць. Моркву, кальрабі і рэдзьку ачысціць. У перцаў выдаліць насенне, адзін перац нарэзаць кольцамі для ўпрыгожвання, другі дробна нарэзаць. Кальрабі і яблыкі нацерці на буйнай тарцы. Зялёную рэдзьку і моркву нашаткаваць тонкай саломкай. Свежы агурок нарэзаць тонкімі брусочкамі. Зеляніну пятрушкі і кропу памыць, абсушыць. Пакінуць трохі для ўпрыгожвання, астатнюю дробна пасекчы. Усю нарэзаную гародніну злучыць у глыбокай місцы, дадаць сечаную зеляніну, сталовы хрэн, пасаліць, заправіць па густу сумессю алею і віннага воцату ці смятанай, акуратна перамяшаць. Выкласці горкай у салатнік, упрыгожыць кольцамі перцу, галінкамі зеляніны, у цэнтры салаты зрабіць кветку з кольцаў перцу і смятаны.
|