-3 свежых агурка
-1 цыбуліна
-1 галоўка часныку
-3 cm. лыжкі алею
-1 цытрына
-2 струка чырвонага вострага перцу
-1/2 г. лыжкі чорнага молатага перцу
-соль
Агуркі вымыць, нарэзаць тонкімі кружочкамі, пасаліць, пакласці на 1 гадзіну пад гнёт. Агурочны сок зліць, агуркі акуратна адціснуць праз марлю.
Цыбулю ачысціць, нашаткаваць, абсмажыць на алеі да залацістага колеру. Струкі чырвонага вострага перцу вымыць, выдаліць у іх пладаножкі і насенне, нарэзаць тонкімі палоскамі.
Часнык ачысціць, здрабніць і змяшаць з чырвоным перцам. Агуркі выкласці ў сервіравальны посуд, дадаць абсмажаную цыбулю, сумесь чырвонага перцу з часныком, соль, чорны молаты перац, сок паловы цытрыны, перамяшаць.
Пакінутую палову цытрыны нарэзаць тонкімі кружочкамі і ўпрыгожыць імі салату.
|