-300 г свежых, агуркоў,
-1 слоічак кансерваванай кукурузы,
-1 слоічак кансерваванага зялёнага гарошку,
-4 яйкі,
-1 цытрына,
- 2 ст. л. маянэза,
-цукар,
-пятрушка,
-соль.
Яйкі сварыць укрутую, асобна здрабніць жаўткі і дробна нарэзаць бялкі. Агуркі нацерці на буйнай тарцы.
Узяць празрыстую салатніцу, выкласці ў яе інгрэдыенты пластамі: палова бялкоў, палова агуркоў, кукуруза, 1 ст. л. маянэза, палова бялкоў, палова агуркоў, гарошак (пласты бялкоў і агуркоў трохі пасаліць).
З паловы цытрыны выціснуць сок, дадаць у яго цукар, паліць зверху салату. Затым паліць пакінутым маянэзам, пасыпаць яечнымі жаўткамі, упрыгожыць галінкамі пятрушкі і лустачкамі цытрыны.
|