- 1 вілок зялёнай салаты,
- 1 пучок радыскі,
- 2 звараных яйкі,
- 1/3 шклянкі смятаны,
- 2 ст. лыжкі алею,
- 1 ст. лыжка воцату,
- зеляніна пятрушкі,
- соль,
- чорны молаты перац - па густу.
Жаўткі яйкаў расцерці і пасаліць. Дадаць да іх гарчыцу і воцат
і паступова, бесперапынна памешваючы, увесці алей і смятану.
Лісце салаты старанна прамыць у праточнай вадзе,
атрэсці ад вады, нарэзаць вузкімі палоскамі.
Дадаць дробна нарэзаную пятрушку і здробненыя бялкі, перамяшаць.
Заліць соусам, упрыгожыць чырвонай радыскай, нарэзанай кружкамі.
|